Гродзенскага айцішніка са "спісу тэрарыстаў" асудзілі на чатыры гады калоніі

Аляксандр Яшкін

Аляксандр Яшкін / сацсеткі

37-гадовага праграміста Аляксандра Яшкіна асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынес 4 студзеня Гродзенскі абласны суд, паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі.

Падставай для суда сталі каментары гродзенца ў інтэрнэце і данаты ў падтрымку рэпрэсаваных, якія ён рабіў у жніўні 2020-га.

Яшкіна вінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:  ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Мужчыну затрымалі ў траўні 2023 года і да суда трымалі пад вартай. 20 снежня яго ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі