Гродзенскія мытнікі не пусцілі ў Беларусь 700 канструктараў LEGO
У Беларусь кантрабандай везлі канструктары LEGO / customs.gov.by
Кантрабанду дзяцічых цацак на 145 тысяч рублёў спынілі гродзенскія мытнікі, паведамляе сайт Мытнага камітэта.
Грузавы аўтамабіль SCANIA ехаў з Польшчы праз пункт пропуску "Бераставіца". Згодна з дакументамі, у машыне везлі партыю канструктараў LEGO. Але мытнікі выявілі, што каля 700 набораў апынуліся "лішнімі": звестак на іх у дакументах перавозчыка не было.
За падачу недакладных звестак пра тавар перавозчыку пагражае штраф — да 30% ад кошту кантрабанды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.