Гродзенскія мытнікі затрымалі 22 тысячы каробак шакаладных цукерак

Кантрабандныя бельгійскія цукеркі

Кантрабандныя бельгійскія цукеркі / прэс-служба Мытнага камітэта

Буйную кантрабанду бельгійскіх шакаладных цукерак выявілі гродзенскія мытнікі, паведамляе сайт Мытнага камітэта.

Фура "Вольва" ехала з Бельгіі праз Літву і праходзіла мытны пункт "Прывалка". У дакументах, аформленых чэшскім перавозчыкам, не была ўказаная палова шакаладнага грузу.

З дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу мытнікі выявілі, што ў фуры было больш каробак з цукеркамі, чым указана ў дакументах. Перавышэнне склала 22 тысячы каробак. Агульная сума кантрабанды ацэнькаваецца больш як на 110 тысяч рублёў. Кампанія планавала "зэканоміць" на мытных плацяжах каля 31 тысячы рублёў.

Цяпер на чэшскага перавозчыка склалі адміністрацыйны пратакол. Штраф можа скласці да 33 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі