Гродзенскія следчыя сёлета пачалі каля 30 справаў за порна ў інтэрнэце

Ад пачатку года на Гродзеншчыне было пачата амаль 30 крымінальных спраў з нагоды парнаграфіі ў інтэрнэце. Прычым у двух выпадках у гэтых матэрыялах былі выявы непаўналетніх, што ўтварае самастойны склад злачынства.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, людзі выкладаюць парнаграфічныя відэа і фота для ўсеагульнага прагляду на асабістых электронных старонках сацсетак. Гэтыя дзеянні з'яўляюцца проціпраўнымі, пра што не ўсе здагадваюцца.

Як правіла, што парнаграфію выкладваюць маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў, у тым ліку жанчыны. Разам з тым вядомыя факты, калі парнаграфію праз сацсеткі распаўсюджвалі як 18-гадовыя, так і людзі, старэйшыя за 50 гадоў.

Напрыклад, цяпер у судзе разглядаюцца крымінальныя справы 27-гадовага будаўніка з Гродна і яго 20-гадовай жонкі, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Іх вінавацяць у размяшчэнні порнаматэрыялаў на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы.

Фота — imageshack.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі