Групу абаронцаў Курапатаў аштрафавалі на агульную суму 6 тысяч рублёў

Групу абаронцаў Курапатаў аштрафавалі на агульную суму 6 тысяч рублёў

18 красавіка суд Мінскага раёна разглядаў справы групы абаронцаў народнага мемарыялу ў Курапатах, дзе ўлады арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў. Праваабаронцы падлічылі, што агульная сума штрафаў склала 236 базавых велічынь, гэта крыху больш за 6 тысяч рублёў.

8 чалавек судзілі за 4 красавіка — за "дробнае хуліганства" і "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў", альбо адразу па двух артыкулах. Філіп Шаўроў атрымаў 40 базавых, Валерый Рабцаў — 6, Міхаіл Сабалеўскі — 10, Зміцер Дашкевіч — 50, Дзяніс Урбановіч — 50, Віталь Трыгубаў — 20, Валянціна Яроменак — 10 базавых.

У суд прывезлі Паўла Севярынца, які адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт. Ён змог пабачыць жонку і маленькага сына. Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

72-гадовая Ніна Багінская ў суд не з'явілася, разгляд яе адміністрацыйнай справы перанеслі на... 26 красавіка, дзень "Чарнобыльскага шляху".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі