Групу "Католікі Беларусі" заблакавалі ў расійскіх "Аднакласніках"
"Аднакласнікі" заблакавалі групу "Католікі Беларусі" / creativefabrica.com
Расійская сацсетка "Аднакласнікі" заблакавала групу "Католікі Беларусі", у якой налічваецца чатыры тысячы карыстальнікаў, піша katolik.life. Пра блакаванне стала вядома 6 чэрвеня. Яшчэ 4 чэрвеня група была даступнай.
Гэта неафіцыйная старонка беларускіх каталіцкіх вернікаў. Удзельнікі дзяліліся спасылкамі на артыкулы ў каталіцкай прэсе, малітвамі, рэлігійнымі малюнкамі.
Прычынай блакавання называецца "парушэнне рэгламенту". Таксама не пазначана, часова зачынілі групу ці назаўжды.
У рэгламенце сацсеткі налічваецца каля ста пунктаў, сярод якіх ёсць і такі: "Матэрыялы, якія размяшчаюцца ў групах/мерапрыемствах сацыяльнай сеткі, павінны адпавядаць заканадаўству Расійскай Федэрацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.