Гуайдо: Мы найбуйнейшы нафтавы рэзерв свету, а людзі ядуць са смеццевых бакаў

Радольфа Чурыён/"Новая газета"
Радольфа Чурыён/"Новая газета"

Алена Касцючэнка, "Новая газета", пры падтрымцы "Медыясеткі"

 

Сітуацыя на мяжы Венесуэлы і Калумбіі максімальна напалілася. Тут сілы рэжыму Мадура не прапускаюць у краіну грузавікі з ежай, абвінавачваючы Амерыку ў інтэрвенцыі. А ў ваенных, якія вырашылі перайсці на бок пратэстоўцаў, не страляюць нават былыя калегі.

Кіраўнік нацыянальнай асамблеі і лідар апазіцыі Хуан Гуайдо паабяцаў, што грузавікі з гуманітарнай дапамогай заедуць у Венесуэлу 23 лютага — роўна праз месяц пасля яго самаабвяшчэння у якасці выконваючага абавязкі прэзідэнта. Мадура абвясціў, што пад выглядам гуманітаркі ў Венесуэлу ідзе "інтэрвенцыя", і вораг мяжу не пройдзе. 16 лютага тры амерыканскія "Боінгі" прывезлі ў пагранічны калумбійскі горад Кукута гуманітарку ад "Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў" (ААД) — базавыя медыкаменты, прэпараты для хіміятэрапіі, абязбольваючыя, ежу, дзіцячыя сумесі і памперсы, інвалідныя крэслы. Усё гэта жыццёва неабходнае — гіперінфляцыя, голад, адсутнасць медыкаментаў — рэальнасць Венесуэлы ў апошнія тры гады. Менавіта крах эканомікі шмат у чым справакаваў палітычны крызіс.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Грузавікі з гуманітарнай дапамогай і з пратэстуючымі адпраўляюцца на пагранпост Урэнья, горад Кукута, Калумбія/Радольфа Чурыён

22 лютага напярэдадні ўезду калоны, на самай мяжы прайшоў гуманітарны канцэрт. Выступілі амаль усе лацінаамерыканскія зоркі, на поле перад сцэнай сабралася 50 тысяч гледачоў — жыхароў Кукута і венесуэльцаў, якія перайшлі мяжу. У канцы з'явіліся прэзідэнты Калумбіі, Парагвая і Чылі, і Гуайдо. На сцэну падымацца не сталі, пастаялі ў натоўпе пад песню "Imagine". За тры тыдні да гэтага Гуайдо афіцыйна забаранілі пакідаць Венесуэлу, пры спробе выезду яго чакаў бы арышт.

Па дадзеных "Новай", самаабвешчаны прэзідэнт дабіраўся па "трочас" — прасечанымі у памежным трыснягу сцежкамі і дарогамі. Сам Гуайдо абвясціў, што яму дапамаглі перайсці вайскоўцы. Мяжу закрыілі ў гадзіну ночы — з венесуэльскага боку. Раніцай трое венесуэльскіх вайскоўцаў на дзвюх браніраваных машынах пратаранілі калумбійскія загароды і папрасілі прытулку.

Наступнай раніцай перад складам гуманітаркі выстраіліся дзесяць грузавікоў з 600 тонамі грузу, накрытага брызентам. Вадзіцелі хаваліся ад сонца. Склад гуманітаркі арганізавалі ў новым памежным тэрмінале Цьендзітас. Мост будавалі абедзве краіны і амаль дабудавалі, але ў 2015 годзе, на чарговым вітку астуджэння венесуэльска-калумбійскіх адносін, зачынілі. Каб зачыніць дакладна, венесуэльцы паставілі упоперак моста кантэйнеры са словам "МІР". Цяпер перад тэрміналам выступалі прэзідэнты — дзеючы Калумбіі і самаабвешчаны Венесуэлы. Абодва сказалі, што грузавікі едуць з мірам, а любая сённяшняя кроў — на руках рэжыму Мадура.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Паранены. Мост Сімона Балівара паміж Калумбіяй і Венесуэлай/Радольфа Чурыён

Кроў ужо пралілася, за некалькі гадзін да гэтага — на мяжы з Бразіліяй мясцовыя жыхары паспрабавалі перашкодзіць закрыць мяжу, венесуэльскія ваенныя пачалі страляць. 300 параненыя, двое былі забітыя, уключаючы 14-гадовага хлопчыка. Аднак два грузавікі ўсё ж пераехалі мяжу, і Гуайдо называў гэта вялікай перамогай.

На выездзе машыну сустрэў радасны натоўп. Людзі палезлі на грузавікі. Многія з іх прыйшлі на ўчорашні канцэрт і спалі на вуліцах, у парках і на падлозе пакояў, якія ўдалося зняць. Іншыя жылі і працавалі ў Кукута, забяспечваючы выжыванне сваіх сем'яў у Венесуэле. Мінімальная зарплата ў Венесуэле (яе атрымлівае большасць) цяпер 12 долараў, кошт ежы ўдвая перавышае маскоўскі. Перад натоўпам стаялі тры інвалідныя каляскі. Лысая жанчына трымала на каленях свой кіслародны балон. Ракавая хворая, у Венесуэле ў яе няма шанцаў, тут — ёсць. "Я хачу дапамагчы астатнім — выжыць". Яе клічуць Элізабэт.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Пратэстоўцы збіраюць камяні ў венесуэльскі сцяг, каб аднесці іх да месца сутыкненняў/Радольфа Чурыён

Людзі на грузавіках крычалі "Цік-так, цік-так", паказваючы, як сплывае час рэжыму. Самая папулярная крычалка — "Мадура — сукін сын".

Шмат у каго ў руках белыя падвялыя ружы. Жанчыны тармасілі бутоны і скідвалі пялёсткі з грузавікоў.

Чатыры грузавікі адправіліся на мост Сімона Балівара — галоўны пешаходны пераход паміж краінамі. Тыя, каму не хапіла месца ў кузавах, ішлі побач, пешшу. У дарозе спявалі гімн.

На мосце Сімона Балівара людзі злезлі з грузавікоў і пайшлі наперад. Мост перагароджвалі венесуэльскія паліцэйскія — абапіраючыся на свае шчыты, яны стаялі нерухома. Людзі папрасілі іх прапусціць. Паліцыянты не рэагавалі. Ззаду напіралі, нехта штурхнуў шчыт. З-за спін паліцэйскіх паляцелі газавыя гранаты.

Праз гадзіну мост ужо быў зонай баявых дзеянняў. Гранаты са слёзатачывым газам, шыпячы, пераляталі па дузе да пратэстоўцаў. Страляла нацыянальная гвардыя Венесуэлы.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Уздзеянне газавай гранаты/Радольфа Чурыён

Неўзабаве ў ход пайшлі і гумовыя кулі. Паміж салдатамі мільгалі маладыя хлопцы ў майках і масках. Калектывас, праўрадавыя напаўвайсковыя фармаванні, сувязь з якімі рэжым усяляк адмаўляе, свабодна хадзілі паміж салдатамі і стралялі ў паветра сапраўднымі кулямі — для застрашвання. Калектывас, які стрэліў у натоўп, тут жа затрымалі самі салдаты.

Пратэстоўцы кідалі камяні. Камяні збіралі ўнізе, пад мостам ля рэчкі Тачыра, закідвалі на мост, у драных чамаданах і венесуэльскіх сцягах валаклі наперад. Дыхаць не было чым, ахоўных масак не аказалася ні ў каго, і хлопцы здымалі свае кашулі, абмотвалі імі галовы. У натоўпе разносілі воцат і змочаныя воцатам анучкі. Слёзатачывы газ змяніўся пярцовым, і стала зусім цяжка.

Вецер дзьмуў у бок Калумбіі. Пратэстоўцам не шанцавала, наблізіцца да мяжы не атрымлівалася.

На другую гадзіну ўсе зразумелі, што газ хутка падымаецца ўверх. Цяпер пры кожным стрэле ўсе падалі і чакалі, калі задушлівая хваля пройдзе над імі. Венесуэльская нацыянальная гвардыя боепрыпасаў не эканоміла.

Раптам тры салдаті, падняўшы стрэльбы над галавой, пайшлі здавацца. У іх ніхто не страляў.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Бітва на мосце Сімона Балівара/Радольфа Чурыён

Лінія гвардзейцаў перасунулася наперад, газавыя гранаты ўжо падалі на пачатку моста. Іх скідвалі ўніз, падлеткі, закруціўшы курткамі галовы, тушылі гранаты рачным пяском.

Адна з гранат трапіла ў сухі трыснёг, трыснёг загарэўся. Пад'ехала пажарная машына, але, калі ўбачылі журналістаў, якія здымаюць агонь і бітву на мосце, развярнулася і з'ехала. Другі бераг ракі — жаданую Венесуэлу — цалкам зацягнула дымам ад гранат і падпаленай травы.

Параненых вялі і неслі да паліцэйскіх урачоў, якія стаялі ля ўваходу на мост. "Нясіце далей, да грамадзянскіх, мы не паспяваем", — лаяліся паліцэйскія, працягваючы прамываць раны.

Хлопчык без футболкі плакаў не перастаючы. Ён паспрабаваў устаць, ў яго падкасіліся ногі. Паліцыянты пасадзілі яго на бардзюр, нахілілі галаву.

На патыліцы — крывавае месіва, трапіла гумавая куля. Хлопец выў. Потым пачаў крычаць:

— Як гэта? Дзе яны? Венесуэльцы на перадавой, а дзе яны? Дзе армія, якую ЗША абяцалі адправіць? У нас няма бронікаў, у нас няма зброі, нас б'юць як быдла, мы задыхаемся. Гэта для Венесуэлы, так, хай, мы ўсе тут памром... Але мы не думалі, што мы будзем ваяваць! Мы не спрабавалі знайсці зброю, нічога. Мне, сука, 16! Я тут з 14, я працую! Я кармлю сваю сям'ю — там. І я згубіў мае грошы. Кашалёк, на мосце. Мая сям'я памрэ ад голаду, калі я не пашлю ім грошы. Вы ніхрана не разумееце!

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Пацярпелы ад слёзатачывага газу/Радольфа Чурыён

У сталіцы Венесуэлы прэзідэнт Мадура танцаваў з жонкай перад запоўненай прыхільнікамі аўтамагістраллю. Радасныя мітынгі тут абавязковыя для ўсiх супрацоўнiкаў дзяржсектара. "Я ніколі не здамся. Я буду абараняць Венесуэлу цаной свайго жыцця, калі трэба". Там жа ён абвясціў пра разрыў дыпламатычных адносін з Калумбіяй.

А сёмай вечара самаабвешчаны прэзідэнт Гуайдо зрабіў заяву.

"Рэжым Мадура паказаў усяму свету свой твар, спальваючы ежу"

Заклікаў войска пераходзіць на "правільны бок гісторыі": "У вас таксама ёсць сем'і, спытаеце іх, ці патрэбная ім ежа і лекі".

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Хуан Гуайдо і спецкор Алена Касцючэнка/Радольфа Чурыён

Мне ўдалося коратка паразмаўляць з Гуайдо. Ён адказаў на ўсе пытанні абцякальна і правільна.

— Што здарылася сёння? Вы ўжо зрабілі заяву, але што вы адчуваеце?

— Сотні тысяч пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы Венесуэлы, каб папрасіць гуманітарную дапамогу. Краіна знаходзіцца ў крызісе, ВУП скараціўся на 53%, два мільёны жабракоў, дзеці паміраюць ад голаду, а старыя без лекаў. Сёння мільёны добраахвотнікаў выйшлі на вуліцы, каб запатрабаваць гуманітарную дапамогу. Важная частка дапамогі на самай справе прайшла праз пагранпункт Санта-Элена (мяжа з Бразіліяй, на самай справе, два грузавікі з гуманітарнай дапамогай былі захопленыя паліцыяй. — А.К.). Сумна, што, спрабуючы выратаваць іншых, людзі загінулі — і іх забіў рэжым Мадура. Але сёння многія афіцэры ўзброеных сіл ставяць сябе на бок Канстытуцыі, на бок часовага прэзідэнта, і гэта важная рэч. Зразумела, што людзям не падабаецца Мадура, што большасць венесуэльцаў хочуць перамен, што міжнародная супольнасць падтрымлівае нас, і ва ўзброеных сілах 80% хочуць перамен, як 90% венесуэльцаў. (Гуайдо згадваў раней, што гэтую інфармацыю яму паведамілі салдаты нацыянальнай гвардыі, якія здаліся. — А.К.)

— Як вы ацэньваеце ролю Расіі ў цяперашняй сітуацыі ў Венесуэле?

— У Расіі ёсць важныя інвестыцыі ў Венесуэлу: у нафту, у газ. Сёння Мадура не абараняе нікога: ні ад небяспекі, ні ад голаду, ні ад пераследаў. І ён не абараняе інвестараў. Мадура — дрэнны партнёр для дэмакратыі, правоў чалавека і інвестыцый. Сёння самае лепшае, што можа здарыцца — гэта змена гэтага рэжыму на той, які стабілізуе сітуацыю, і інвестары змогуць зноў інвеставаць, змогуць аднавіць Венесуэлу.

Рэжым Мадура проста скраў частку інвестыцый, яны ўзялі грошы, і яны не плацяць па абавязацельствах перад Расіяй.

Сёння Мадура — трагедыя для ўсяго свету: для яго партнёраў, для інвестараў, для венесуэльцаў, для суседніх краін. Гэта сапраўдная трагедыя.

— Вам вядомыя канкрэтныя дзеянні Расіі па падтрымцы Мадура ў апошнія тыдні?

— Не было ніякіх новых крэдытаў, ніякіх буйных інвестыцый. Проста публічныя заявы. Я не бачу шырокай падтрымкі. Я веру, што ў Расіі ёсць паважлівая спагада [да лёсу нашай краіны], як у многіх іншых краінах.

— Вы плануеце прызначыць новыя выбары прэзідэнта? (Па Канстытуцыі Венесуэлы новыя выбары павінны быць прызначаныя выконваючым абавязкі прэзідэнта ў 30-дзённы тэрмін. — А.К.)

— Гэта тое, што я павінен зрабіць як выканаўца абавязкаў прэзідэнта: забяспечыць спыненне захопу ўлады Мадура, пабудаваць пераходны ўрад і правесці свабодныя і бяспечныя выбары як мага хутчэй.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Самаабвешчаны прэзідэнт Венесуэлы Хуан Гуайдо і дзеючы прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке Маркес/Радольфа Чурыён

— Ці будуць працягвацца вулічныя пратэсты?

— Мы пратэстуем гадамі. Мы кансалідавалі большасць. Вось чаму мы выйгралі большасць ў Парламенце, таму і свет цяпер падтрымлівае нас. Мы працягнем супраціўляцца на вулічных пратэстах.

— Мадура спрабаваў з вамі звязвацца?

— Не.

— А вы спрабавалі?

— Не. Мадура — дыктатар, і сёння ён даў зразумець, што яму няма справы да венесуэльцаў. Сёння ён паказаў сваё найгоршае аблічча.

— Колькі гадзін у дзень вы спіце?

— У мяне шмат працы, шмат абавязацельстваў, шмат адказнасці. Але я сплю з чыстым сумленнем. Мы робім усё магчымае, каб палепшыць жыццё нашых людзей.

Для нас вельмі важна камунікаваць са знешнім светам. Вядома, што мы самы буйны нафтавы рэзерв свету, а нашы людзі ядуць са смеццевых бакаў. Гэта вар'яцтва.

— Вас называюць стаўленікам ЗША.

— Гэта прапаганда. Нашым галоўным кліентам заўсёды былі ЗША, мы таксама працавалі з Расіяй, з Кітаем і Індыяй. Усе краіны, якія падтрымліваюць нас, будуць мець нашу павагу і падтрымку. Мы маем кантакты з усімі краінамі, якія падтрымліваюць канстытуцыю Венесуэлы. Не мяне — канстытуцыю Венесуэлы.

Гуайдо: Мы крупнейший нефтяной резерв мира, а наши люди едят из мусорных баков
Грузавік з гуманітарнай дапамогай на мосце Сымона Балівара/Радольфа Чурыён

На наступны дзень бітва працягнулася пад мостам — паміж падлеткамі-пратэстоўцамі і калектывас.

Калектывас надзелі маскі з чарапамі. У падлеткаў былі камяні, у калектывас — пісталеты, блізка адны да іншых не падыходзілі.

У панядзелак Гуайдо папрасіў краіны з Групы Лімы, куды ўваходзяць дванаццаць амерыканскіх дзяржаў, дапамагчы ў правядзенні свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. Група Лімы заклікала венесуэльскіх вайскоўцаў падтрымаць Гуайдо, а таксама заявіла, што Савет па правах чалавека ААН павінен расследаваць парушэнні правоў чалавека ў Венесуэле. ЗША наклалі чарговыя санкцыі на рэжым Мадура (арыштаваныя актывы чатырох губернатараў штатаў, якія "перашкодзілі дастаўцы гуманітарнай дапамогі") і паабяцалі даслаць яшчэ больш гуманітарнай дапамогі Венесуэле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі