ГУБАЗіК заяўляе, што блогерка Ванэса Марская прыйшла да іх сама
Ванэса Марская / instagram.com/vanessamorskaya
Нібыта, дзяўчына знайшла сваё фота ў кнізе "Я выходжу" і прыйшла пакаяцца.
ГУБАЗіК апублікаваў відэа з блогеркай і мадэллю Ванэсай Марской, паведамляюць праваабаронцы.
Паведамляецца, быццам дзяўчына сама прыйшла да сілавікоў пасля таго, як знайшла сваё фота ў кнізе "Я выходжу". На відэа Ванэса кажа, што змяніла свае погляды і "падтрымлівае ўладу".
Па словах сілавікоў, пасля гэтага Ванэсу адпусцілі дадому.
Ванэса Марская — беларуская мулатка, мадэль Plus Size.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.