Першая рэакцыя Святланы Алексіевіч на навіну пра яе смерць (аўдыё)

Першая рэакцыя Святланы Алексіевіч на навіну пра яе смерць (аўдыё)

Удзень 18 траўня ў СМІ па ўсім свеце пачалі з'яўляцца навіны пра смерць Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пазней выявілася, што крыніца гэтых навінаў — фэйкавы твітар Франсуаз Нісэн, міністра культуры Францыі. Але ў пагоні за хуткасцю медыі не сталі правяраць інфармацыю і "забілі" пісьменніцу.

Святлана Аляксандраўна даведалася пра сумныя навіны ад карэспандэнта Еўрарадыё. Спярша яна здзівілася, але хутка зарыентавалася і распавяла, што ў яе ўсё добра, і што яна знаходзіцца ў Сеуле. Алексіевіч нават запрасіла Змітра Лукашука на наступную сустрэчу ў свой інтэлектуальны клуб.

Голас пісьменніцы — лепшы доказ таго, што чуткі пра яе смерць дужа перавялічаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі