Гулак: Вынікі выбараў не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення народа

Паводле слоў Алега Гулака, назіранне на выбарах паказала, што выбарчы працэс прайшоў з парушэннем як беларускага, так і міжнародных нормаў правядзення выбараў. Праваабаронца адзначыў, што беларускае грамадства ўжо адвыкла ад сапраўдных выбараў і ўспрымае іх "як рытуальнае дзеянне".



Што да выбарчых камісій, дык Гулак перакананы: яны сталі добра адпрацаванай схемай, якая "навучылася выконваць сваю працу дастаткова эфектыўна". "Ім сказалі, што трэба 70 адсоткаў яўкі выбаршчыкаў — яны іх забяспечылі", — цытуе словы Алега Гулака БелаПАН.



Праваабаронца адзначыў, што падчас датэрміновага і асноўнага галасавання фіксавалася розніца ў колькасці выбаршчыкаў, якіх падлічвалі назіральнікі і выбарчыя камісіі. Пры гэтым, калі падчас датэрміновага галасавання гэтая розніца складала 20%, то падчас асноўнага — ўжо 27%.



"Мы не можам экстрапаліраваць свае дадзеныя на ўсю краіну, але калі скласці гэтыя дзве лічбы, то яны проста шакуюць. Гэта ставіць пад сумненне вынікі выбараў, якія былі агучаныя афіцыйным бокам", — заявіў кіраўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
 

У 7 акругах у Беларусі пройдуць паўторныя выбары
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі