Гульні прапаганды, ці Нашто ламаць камедыю аб Еўропе, "якая паклікала" мігрантаў

“Транзітны шлях прайшоўшы да паловы, я апынуўся ў лагеры ў Брузгах” / калаж Улада Рубанава
“Транзітны шлях прайшоўшы да паловы, я апынуўся ў лагеры ў Брузгах” / калаж Улада Рубанава

Аляксандр Лукашэнка нядаўна пахваліў нейкіх "мюнхенцаў", нібыта гатовых прыняць да сябе мігрантаў з беларуска-польскай мяжы. Маўляў, Еўропа сама запрашае жадаючых, вось толькі Прыбалтыка і Польшча чамусьці не хочуць прапускаць людзей.

Дзяржпрапаганда падхоплівае такую рыторыку і падмацоўвае яе выказваннямі некаторых еўрачыноўнікаў, якія выступаюць за гуманітарны калідор. Можа, і насамрэч у Германіі з нецярпеннем чакаюць "новых немцаў"?

Игры пропаганды, или Зачем ломать комедию о Европе, “позвавшей” мигрантов?

— Тэзіс пра тое, што Еўропа сама нібыта запрасіла мігрантаў, — гэта класічная маніпуляцыя, калі ідзе падмена паняццяў, — распавядае Еўрарадыё палітычны кансультант, аналітык Вадзім Мажэйка. — Той факт, што ў Еўропу калісьці прынялі мігрантаў, не азначае, што абавязаныя прыняць цяпер і іншых, якія заехалі па іншых правілах. Беларускай уладзе выгадна перакладаць з хворай галавы на здаровую і прыкідвацца, што ва ўсім нібыта вінаватыя еўрапейцы.

Калі б Германія сапраўды хацела людзей, якія ўехалі туды не па законе, то яна б пра гэта заявіла. Даслала б транспарт для трансферу, і пытанне б вырашылася. Але, як мы бачым, гэтага не адбываецца. Таму ніякіх мігрантаў Еўропа не запрасіла, іх запрасіла Беларусь. У іх не еўрапейскія, а беларускія візы.

Игры пропаганды, или Зачем ломать комедию о Европе, “позвавшей” мигрантов?
Мігранты штурмуюць мяжу Польшчы недалёка ад памежнага пераходу "Брузгі — Кузня" / sb.by

Беларускі рэжым адмаўляе сваю датычнасць да трансферу мігрантаў. У доказ сваіх слоў дзяржпрапаганда ківае на тое, што паліцыя прылеглых да Беларусі краін затрымлівае мясцовых кантрабандыстаў, якія нелегальна перапраўляюць "людзей, якія церпяць бедства" ў Еўропу.

— Фактычна беларускі рэжым цяпер апынуўся ўцягнуты ў гандаль людзьмі. У гэтым ланцужку задзейнічаны розныя ўдзельнікі, — працягвае аналітык. — Якія-небудзь мясцовыя вярбуюць людзей у Сірыі, Іраку. Далей іх беларускія ўлады прымаюць у Беларусі. Пасля гэтага нейкія злачынцы на тэрыторыі ЕС таксама могуць ім дапамагаць. Сам факт таго, што існуюць злачынцы ў Іраку ці Польшчы, ніяк не адмяняе таго, што ў гэты злачынны ланцужок зараз уцягнутая беларуская дзяржава. Яно гэтым людзям [мігрантам . — Еўрарадыё] выдае візы, прымае іх у аэрапорце, прывозіць у гасцініцы, з дапамогай сілавікоў выштурхвае — у прамым сэнсе — праз мяжу.

"Уцекачы, якія пачулі ад сваіх сабратаў, што ў Еўропе добра, вырашылі туды прарвацца. Гэтых людзей Еўропа паклікала, але цяпер не пускае", — так нядаўна выказаўся расійскі палітык Віталь Мілонаў, які наведаў лагер у "Брузгах".

Игры пропаганды, или Зачем ломать комедию о Европе, “позвавшей” мигрантов?
Расійскі чыноўнік Віталь Мілонаў у прадстаўленым пад патрэбы мігрантаў лагістычным цэнтры / Еўрарадыё

Нягледзячы на прамую адмову ЕС прыняць мігрантаў, расійская і беларуская прапаганда працягвае хадзіць кругом ды навокал наратыву аб "еўрапейскім запрашэнні". Адкуль растуць ногі ў такіх выказванняў?

— Я думаю, што тут Мілонаў і ў цэлым прапаганда думаюць так званымі нацыяналістычнымі тэзісамі, — лічыць Вадзім Мажэйка. — Маўляў, прызнайце, што ўсе гэтыя мігранты дрэнныя, і нікуды іх не пускайце. А калі вы за правы чалавека, то трэба пускаць усіх, усюды і заўсёды. Пазіцыя пра тое, што "Еўропа запрасіла", — гэта неразуменне прававых рамак. У прынцыпе лагічна, што ні расійскія, ні беларускія праўладныя палітыкі і чыноўнікі не разумеюць, як працуюць нармальныя механізмы прававой дзяржавы, паколькі гэтыя механізмы не працуюць ні ў Расіі, ні ў Беларусі.

І атрымліваецца даволі смешна, таму што дзяржпрапаганда высмейвае сама сябе. Яна паказвае, што ўсе імкнуцца па лепшае жыццё ў Германію, хоць здавалася б, што ў Беларусі ўсё павінна быць добра. Даволі каларытна выглядае тое, што ніхто з мігрантаў не спяшаецца ў Расію ці Беларусь. Яны ні ад кога не чуюць, што тут добра па аналогіі з Еўропай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі