Гульні ў выбары: ці атрымалася ў Лукашэнкі перайграць Ціханоўскую — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Пакуль у Беларусі пад звышпільным наглядам сілавікоў і спецслужб чакана трыумфальна праводзіўся "адзіны дзень галасавання" за прызначаных дэпутатаў, у Вільні прайшла чарговая сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь", які пачаўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Адначасова з "датэрміновым галасаваннем" на лукашэнкаўскіх выбарах, амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім зладзіў сустрэчы практычна з усімі асноўнымі акторамі беларускіх дэмсіл. А з Ерэвана прыйшла навіна, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ.
Ці атрымалася ў рэжыму аднавіць сваю легітымнасць праз дзейства пад назвай "адзіны дзень галасавання" і чым адметная была гэтая электаральная кампанія? Чым адметная віленская сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь" і да чаго атрымалася дамовіцца? Што азначае рашэнне Арменіі для іншых краін-сябраў АДКБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.