Гурт “Мерада” выдаў альбом “Проста вер” (слухаць)

Гурт “Мерада” выдаў альбом “Проста вер” (слухаць)

Гурт Стыва і Ганны Крамераў “Мерада” выдаў дэбютны альбом пад назвай “Проста вер”. У яго запісе ўзялі ўдзел вядомыя беларускія музыкі — ад Ігара Варашкевіча (лідар “Крамы” сыграў на губным гармоніку) да піяніста Канстанціна Гарачага.

Кружэлку складаюць 10 трэкаў, вытрыманых у англа-амерыканскай стылістыцы, але на беларускі манер. Самі музыкі лічаць, што дасягнулі на дыску арганічнага спалучэння ўсіх складнікаў: і якасці, і эмацыйнай глыбіні, і тэхнічнасці, і духоўна-сэнсавага кампанента.

Стыў Крамер называе альбом сонечным і аптымістычным:

"Мы проста на некалькі гадоў адмовіліся ад частага канцэртавання, у нас у асноўным была студыйная праца. І за гэтыя гады ў нашым жыцці адбылося вельмі шмат падзей, у тым ліку і трагічныя, было мноства цяжкіх момантаў. Давялося перагледзець цалкам сваё светаўспрыманне, светаразуменне. І гэта падштурхнула нас да таго, каб стварыць альбом, у якім галоўнае не столькі, як чалавек ставіцца да чагосьці вонкавага, да свету, а тое, як ён менавіта да сябе ставіцца, а праз гэта і да іншых. Мы мелі час паглыбіцца самім у сябе і знайсці там, унутры нешта светлае, добрае, можа, тое, што кожны чалавек павінен сам у сабе знайсці, менавіта вось гэтае святло. Усе па-рознаму яго называюць — нехта божым святлом, нехта — душэўным”.

Паводле tuzin.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі