Гурт Sciana закрые праект “Жывы Тузін”
У гэтым брастаўчанам дапаможа “ар’ергарднае трыа” Tonqixod.
30 траўня ў мінскім клубе Loft вялікі сольнік сыграе гурт Sciana. Гэты выступ завяршае канцэрты серыі “Жывы Тузін” у сезоне 2012-2013. У вечарыне таксама возьме ўдзел “ар’ергарднае трыа” Tonqixod.
Імпрэза атрымала назву ў гонар сінгла гурта Sciana “Новая хваля”, якая была нядаўна прэзентаваная на Еўрарадыё . Цяпер каманда заканчвае працу над новым студыйным альбомам, а таксама здымае кліп на адну з песень. На канцэрце ў клубе Loft гурт прадставіць праграму з вядомых твораў, якія цяпер гучаць у новых аранжыроўках і матэрыялу будучай пласцінкі.
У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт Tonqixod, які прадставіць публіцы сваю дэбютную праграму. Лідар праекта Уладзь Лянкевіч кажа, што граюць яны ў стылі “ар’ергард і арт-рок з заўважным імправізацыйным элементам”.
Весці канцэрт “Жывы Тузін” па традыцыі будзе Алег Хаменка.
30 мая (чацвер). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22). Завяршальны канцэрт праекта “Жывы Тузін” у клубным сезоне 2012-2013
Квіткі: 80 000. Набыць іх можна ў касах kvitki.by і непасрэдна ў клубе перад канцэртам. Замовіць столік: +375 29 3800010. Даведкі: +375 29 6872093.
Фота: udf.by