Хакеры абвясцілі "трэцюю сусветную вайну" на сайтах амерыканскіх СМІ

Сетка мікраблогаў Twitter газеты New York Post і інфармацыйнага агенцтва United Press International была атакаваная хакерамі, паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на Washington Times.

Неўзабаве пасля ўзлому ў акаўнце выдання з’явілася паведамленне пра тое, што адна з супрацькарабельных ракет, якая належыць КНР, паразіла амерыканскі суперцяжкі атамны авіяносец USS George Washington.

Неўзабаве пасля гэтага стала таксама вядома пра ўзлом акаўнта United Press International. Зламыснікі апублікавалі тыя самыя паведамленні, што і ў профілі New York Post, а таксама фальшывую заяву Папы Рымскага Францішка аб пачатку "трэцяй сусветнай вайны".

Раней, 12 студзеня хакеры-ісламісты зламалі твітэр Цэнтральнага камандавання ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі