Халява скончылася: паркоўка ў дварах ля мінскага вакзала будзе платнай

Халява скончылася: паркоўка ў дварах ля мінскага вакзала будзе платнай

Пры канцы ліпеня паркоўка ў дварах насупраць мінскага чыгуначнага вакзала стане платнай. У дварах за "Брамай горада" ўсталявалі сістэму, якая будзе распазнаваць нумары аўтамабіляў і выстаўляць рахункі. У наступным квартале работнікі парковак будуць шукаць "чужыя" машыны і класці ім пад дворнікі чырвоныя ўлёткі.

Паркоўка застанецца бясплатнай, калі машына належыць жыхару дома. Нумары аўтамабіляў іх гасцей можна будзе ўнесці ў спецыяльную базу — тады бясплатна запаркавацца на пэўны час змогуць і яны.

Для "чужых" паркоўка ў дварах ля вакзала будзе каштаваць ад 2 да 5 рублёў. Пра тарыфы і спосабы разліку будуць інфармаваць спецыяльныя знакі, піша агенцтва "Минск-Новости".

Каб пакараць парушальніка, трэба будзе чакаць месяц

У двары паміж вуліцамі Ульянаўскай, Свярдлова і Кірава, кантраляваць працэс будуць работнікі парковак. Выявіўшы факт паркоўкі "чужога" транспарту яны будуць фатаграфаваць яго з 3-4 кропак з GPS-каардынатамі, каб была прывязка да мясцовасці. Напрацягу месяца будзе высвятляцца, ці сапраўды машына не належыць нікому з жыхароў. І калі высветліцца, што не належыць, дык звесткі накіруюцца ў ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі