Хасіды-паломнікі вяртаюцца з нейтральнай зоны ў Беларусь

Хасіды-паломнікі вяртаюцца з нейтральнай зоны ў Беларусь

Паломнікі-хасіды, якія знаходзіліся на нейтральнай паласе, вяртаюцца ў Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта ў сваім Telegram-канале.

Па стане на 15:00 на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску "Новая Гута" і "Новыя Ярылавічы" засталіся каля 10 чалавек.

За суткі памежнікі прапусцілі з нейтральнай зоны на тэрыторыю Беларусі больш за 1000 ізраільскіх паломнікаў. 

Паломнікі-хасіды прыляцелі з Ізраіля, каб сустрэць габрэйскі Новы год на магіле свайго святога ва ўкраінскай Умані. Аднак Украіна зачыніла свае межы ў сувязі з каранавірусам, таму трапіць на ўкраінскую тэрыторыю паломнікі не змаглі. Некалькі дзён каля тысячы паломнікаў жылі на неўтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай, спадзеючыся на станоўчае рашэнне ўкраінскіх уладаў. У сувязі з наступленнем габрэйскага Новага года яны вярнуліся ў Беларусь, каб сустрэць яго ў Пінску і Гомелі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі