HBO здыме працяг "Сексу ў вялікім горадзе"

Здымкі папулярнага тэлесерыяла пачнуцца вясной / скрыншот з відэа​
Здымкі папулярнага тэлесерыяла пачнуцца вясной / скрыншот з відэа​

Вясной у Нью-Ёрку пачнуцца здымкі працягу культавага серыяла "Секс у вялікім горадзе", паведамляе Variety. Праект рэалізуе HBO.  

Мяркуецца, што гэта будзе гісторыя пра тое, як склаліся лёсы гераінь праекта праз 20 гадоў. Мяркуецца, што ў новым сезоне будзе 10 эпізодаў.

У працягу здымаюцца толькі тры з чатырох акторак, якія сыгралі галоўныя ролі ў "Сексе ў вялікім горадзе" — Сара Джэсіка Паркер, Сінція Ніксан і Крысцін Дэвіс. Гераіні Саманты ў новым праекце, падобна, не будзе — Кім Кэтрал пару гадоў таму адмовілася здымацца ў трэцяй частцы паўнаметражнага фільма па матывах "Сексу ў вялікім горадзе".

У ноч на 11 студзеня выканаўцы роляў Кэры, Міранды і Шарлоты выклалі ў сацсетках тызер новага праекта, які атрымаў назву "And Just Like That…".

Тэлесерыял "Секс у вялікім горадзе" здымалі і паказвалі з чэрвеня 1998 па люты 2004 года. Выйшла 6 сезонаў, 94 эпізоды. Гэта гісторыя пра жыццё чатырох сябровак ва ўзросце "за 30", якія іранічна і весела абмяркоўваюць пытанні сексу, кахання і кар'еры. Серыял быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі — атрымаў 7 прэмій "Эмі", 8 прэмій "Залаты глобус" і 11 прэмій Гільдыі кінаактораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі