Хлопец з бензапілой: Хацеў для трэніроўкі забіць прастытутку
Перад паходам у гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа" Улад Казакевіч планаваў яшчэ адно забойства. Пра гэта ён паведаміў падчас судовага допыту 20 лютага.
Працэс над Казакевічам праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Хлопца судзяць з падзеі, якія адбылся 8 кастрычніка 2016 года. Хлопец, якому тады было 17 гадоў, з бензапілой і сякерай зайшоў у гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа", каб учыніць там бойню. Казакевіч забіў 43-гадовую жанчыну, а таксама нанёс траўмы яшчэ двум чалавекам.
Перад паходам у гандлёвы цэнтр хлопец планаваў яшчэ адно забойства: "Перад забойствамі я спрабаваў вызваць прастытутку, каб забіць яе, патрэніравацца. Я хацеў з'есці яе мяса, паесці перад забойствам. Але не атрымалася. Я паеў сервелат... Забіваць я хацеў дзеля прыколу".