Хлопец з бензапілой хацеў узяць у закладнікі супрацоўнікаў міліцыі

Хлопец з бензапілой хацеў узяць у закладнікі супрацоўнікаў міліцыі

21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе працягваецца працэс па гучнай справе аб нападзе 8 кастрычніка 2016 года на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра "Еўропа". Узброены бензапілой і сякерай Уладзіслаў Казакевіч забіў адну жанчыну і параніў яшчэ двух, яго затрымалі наведвальнікі і супрацоўнікі цэнтра. Сёння агучваліся паказанні сведкаў, пасля пачалі зачытваць паказанні Казакевіча, якія ён даваў падчас следства.

Як інфармуе Радыё Свабода, Уладзіслаў Казакевіч падчас допыту, які праводзіўся 13 кастрычніка ў кабінеце намесніка генпракурора, распавёў, што хацеў у "Еўропе" узяць у закладнікі супрацоўнікаў міліцыі. У панядзелак хлопец заявіў у судзе, што ён хацеў забіць як мага больш людзей, а пасля ўзяць закладнікаў, каб прыехаў спецназ і яго забіў (патрапіць у турму ён не хацеў). У пратаколе ж, складзеным у кастрычніку 2016-га, запісаныя яго словы: "Хацеў напасці на супрацоўнікаў міліцыі, узяць у закладнікі... Я ўсведамляў, што мяне могуць забіць, і хацеў гэтага".

21 лютага Казакевіч заявіў, што ў пратаколе напісана "прызнае віну часткова", паколькі такой фармулёўкі ад яго патрабавалі адвакат і бацькі. Тады ён пагадзіўся з імі, "каб адчапіліся". Цяпер жа ён прызнае віну цалкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі