Хочаш новы дыск Дай Дарогу! з аўтографамі ці дармавую праходку на канцэрт?

Еўрарадыё, гурт Дай Дарогу! і клуб Re:public прапануюць табе не стрымліваць эмоцый пасля праслухоўвання новага альбома брэсцкіх панкаў.

Хватай у рукі маркер ці асадку ды кіруйся прынцыпам "што чую, тое і малюю", а тое, што атрымаецца, фоткай ды загружай у конкурсны альбом Еўрарадыё ці дасылай нам на [email protected], калі не карыстаешся вкантактам.

 

Аўтары малюнкаў, якія больш за ўсё спадабаюцца музыкам гурта, атрымаюць новы альбом з аўтографамі, а той, чый малюнак назбірае больш "лайкаў" — два запрашальнікі на прэзентацыю альбома "Сквозь говно", якая адбудзецца 22 верасня ў мінскім клубе Re:public

У цябе ёсць адзін тыдзень — пра вынікі конкурсу ты даведаешся ў 20:30 20 верасня ў жывым эфіры Еўрарадыё.

 

Пры ўдалым збегу абставінаў малюнкі-удзельнікі будуць выстаўленыя ў Re:public падчас канцэрту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі