Hurts спелі пра беларускую дзяўчыну з незайздросным лёсам
Па матывах візітаў у Беларусь брытанцы напісалі песню, якая анансуе новы альбом.
Брытанскі гурт Hurts выдаў новую песню з назвай "Rolling Stone". У ёй распавядаецца пра беларускую дзяўчыну ў незайздросным лёсам: "Яе бацька быў алкаголікам, а маці жывёлай. Яна была начной птушкай і танчыла go-go для буржуазіі. А цяпер яна жыве як rolling stonе".
Нагадаем, Hurts тройчы наведалі Беларусь: у 2011 годзе яны выступілі ў Палацы спорту, у 2013 годзе — на фестывалі "Мост". У тым жа годзе яны тайна з'явіліся на "Ліні Сталіна" і сыгралі сэт на закрытым карпаратыве кампаніі World of Tanks у гонар яе 15-годдзя. Відавочна, што візіты ў Беларусь пакінулі ў музыкаў глыбокі след.
Сінгл "Rolling Stone" анансуе трэці паўнафарматнік гурта, "Surrender", які выйдзе 9 кастрычніка.
Вось як выглядае тэкст песні ў перакладзе на беларускую:
У Вероне, адкуль мы вядзем свой аповед,
Джульета на каленях.
Яна страляе, каб забіць, і мае мэтаю некага задаволіць.
Ты можаш бачыць гэта ў яе вачах.
Яна не хавае гэтага.
Яна не любіць адзіноты.
Таму ты дзякуеш ёй за чароўнасць,
Бярэш яе ў рукі.
І яна проста не дасць табе сысці.
Яна кажа, што яе бацька быў алкаголікам,
А маці — звяругай.
І цяпер яна як перакаці-поле.
Яна кажа, Бог ніколі не забярэ яе да сябе,
Калі ты адвязеш яе дадому.
У Беларусі яна была начной птушкай.
Яна танцавала гоў-гоў для буржуяў.
А цяпер яна тут,
І яна стаіць на каленях.
І яна не выбачаецца
За свой падман.
Але яна так больш не можа.
Ты можаш убачыць гэта ў яе вачах.
Яна заб'е іх, калі яны паспрабуюць паслаць яе назад, у магілу.