Ігар Шуневіч — пра збіццё Сяргея Чалага: "Гэта проста п'яная бойка"

Ігар Шуневіч — пра збіццё Сяргея Чалага: "Гэта проста п'яная бойка"

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" пракаментаваў "рэзанансную бойку ў цэнтры сталіцы". Уначы на 19 траўня ў двары дома па вуліцы Леніна ў Мінску група невядомых напала на эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага, ён быў збіты і трапіў у бальніцу. Раніцай 22 траўня сталічная міліцыя паведаміла пра затрыманне чатырох мінчукоў, якіх падазраюць у нападзе. Міліцыя заявіла, што адбылася банальная п'яная бойка. Аднак сябры і калегі Чалага не выключаюць, што збіццё звязанае з журналісцкай дзейнасцю.

Што сказаў Шуневіч:

"Спяшаюся расчараваць усіх тых, хто спрабаваў нейкую падаплёку пад шэраговае злачынства падвесці, у тым ліку і самога... ну пакуль, напэўна, пацярпелага. Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў гэтае злачынства раскрытае на працягу паўтара сутак. Усе ўдзельнікі гэтага здарэння ўстаноўлены, яны даюць паказанні. Сітуацыя там дастаткова неадназначная.

Калі гаварыць простай бытавой мовай, гэта проста п'яная бойка, ініцыятарам якой хто быў, высветліць следства. Усе матэрыялы перададзеныя туды і прававую ацэнку, і абставіны высветляць следчыя, дадуць сваю юрыдычную ацэнку. Магчыма, крымінальная справа скончыцца судом... Любыя законныя рашэнні яны прапісаныя ў законе. Але факт застаецца фактам: банальная п'яная бойка двух кампаній. Таму нажаль і ах, нічога іншага сказаць і пракаментаваць не магу".

Журналіст удакладніў, а як удалося так хутка раскрыць гэтую справу?

Шуневіч: "У дадзеным выпадку мы забралі некалькі відэададзеных з камер вонкавага назірання і па прыкметах затрымалі ўдзельніка гэтага інцыдэнта. Падкрэсліваю, што ўсе нападнікі і тыя, хто абараняўся, і так далей, і так далей, аб'ектыўную карціну я не бяруся сёння ацэньваць, але ўсе ўдзельнікі канфлікту ўстаноўлены і намі затрыманыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі