IndustriALL працягне падтрымліваць ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі

Глабальная Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL лічыць ліквідацыю сваіх сябраў неправамернымі / фота з сацыяльных сетак
Глабальная Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL лічыць ліквідацыю сваіх сябраў неправамернымі / фота з сацыяльных сетак

Глабальная Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL будзе падтрымліваць ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі.

З 13 ліпеня Вярхоўны суд стаў забараняць дзейнасць незалежных прафсаюзаў. Тры з іх члены IndustriALL: Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Свабодны прафсаюз Беларускі.

IndustriALL гэта рашэнне не прызнае. Прадстаўнікі глабальнай Федэрацыі прафсаюзаў напісалі гендырэктару Міжнароднай арганізацыі працы і папрасілі тэрмінова ўмяшацца.

IndustriALL самым рашучым чынам асуджае рашэнне суда, якое мы не прызнаем. Мы будзем працягваць аказваць дапамогу і ўсебаковую падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі, каб гарантаваць іх арганізацыйную пераемнасць, — піша IndustriALL.

Федэрацыя падкрэслівае, што рэпрэсіі супраць прафсаюзаў Беларусі палітычна матываваныя і патрабуе неадкладна вызваліць 15 прафсаюзных лідэраў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

IndustriALL настойвае на неадкладным доступе місіі МАП у Беларусі, IndustriALL, Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў і іншых глабальных прафсаюзных арганізацый "для высвятлення ўмоў арышту і ўтрымання пад вартай і самаадчування затрыманых прафсаюзных актывістаў" і назіраннем за судовымі працэсамі над імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі