Інфляцыя ў Беларусі сёлета дасягнула 14,8%

Спажывецкія цэны ў нашай краіне з пачатку 2014 года выраслі на 14,8%. Як паведамляе БелаПАН, найбольшы ўплыў на кастрычніцкую інфляцыю аказалі цэны на харчовыя тавары і паслугі. Напрыклад, прадукты харчавання падаражэлі ў мінулым месяцы на 1,2% (з пачатку года — на 16,3%), платныя паслугі для насельніцтва — на 2,5% (на 22,6%).

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў кастрычніку павялічыліся на 7,2%. З пачатку года гэтая лічба складае больш за 30%.

Нагадаем, урад прагназаваў зніжэнне інфляцыі ў бягучым годзе да 11% (з 16,5% у 2013 годзе). Аднак, як прызнаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, рост спажывецкіх цэн складваецца на больш высокім узроўні. На 2015 год урад плануе інфляцыю на ўзроўні 12%.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі