Інфляцыя ў Беларусі за 2022 год склала 12,8%
Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 12,8% / Еўрарадыё
Інфляцыя ў Беларусі за 2022 год склала 12,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
За снежань спажывецкія цэны выраслі на 0,4%. А ў параўнанні са снежнем 2021-га рост склаў 12,8%.
Цэны на харчовыя тавары за снежань павялічыліся на 0,7%. За год жа іх рост склаў 13,8%.
Цэны на нехарчовыя тавары ў апошні месяц 2022-га знізіліся на 0,4%, але ў гадавым выражэнні павялічыліся на 13,7%.
Паслугі ў снежні падаражэлі на 1,1%, а за ўвесь год — на 10%.
Найбольш падаражэла за снежань гародніна — ажно на 14,5%. Цэны на садавіну павялічыліся на 4,8%, курыныя яйкі — на 1%. А вось крупы патаннелі на 0,6%.
Сярод паслуг лідарам па росце цэн сталі авіяпералёты — 14,6%. На 3,6% даражэйшымі сталі турыстычныя паслугі, а санаторнае лячэнне — на 2,5%. Чыгуначныя квіткі падаражэлі на 2,3%.
Улады закладалі ў прагноз на 2022 год інфляцыю ў 6%. У рэальнасці ж яна апынулася ўдвая вышэйшай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.