Ініцыятыўная група Анатоля Лябедзькі сабрала 15 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі (на здымку) сабрала за тыдзень 15 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. У групе кажуць, што яны спадзяваліся на 22-23 тысячы, інфармуе БелаПАН.

Намеснік старшыні АГП Леў Марголін не выключае, што ініцыятыўная група можа і не сабраць неабходную для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты колькасць подпісаў. Паводле яго слоў, "людзі вельмі апатычныя", многія "праходзяць міма, занятыя сваімі праблемамі".

Нагадаю, збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня. Учора ініцыятыўная група старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча заявіла, што сабрала 55 тысяч подпісаў. Сёння ж стала вядома, што ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі ўжо здала больш за 100 тысяч подпісаў у тэрытарыяльныя камісіі.

“Казацкі атаман” Мікалай Улаховіч: “Не трэба да мяне ў штаб ездзіць!”


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі