Ірак наладзіў эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі — спецслужбы Польшчы
Ірак запускае эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі, паведаміў у сацыяльных сетках прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
"Многія іракцы хочуць вярнуцца з Беларусі дадому. Прычынай стаў факт шматразовых няўдалых спробаў перайсці польскую мяжу і лагістычныя праблемы з размяшчэннем мігрантаў у Беларусі. Важнай прычынай з'яўляецца таксама паніжэнне тэмпературы ў краіне", — напісаў Жарын.
Раней Германія заяўляла, што дамовілася з Іракам аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь. Праблему нелегальнай міграцыі абмяркоўвала кіраўніцтва ірацкага Курдыстана з амбасадарам Беларусі ў Іраку.
Як паведамляла Еўрарадыё, іракскі ўрад плануе дапамагчы вярнуцца дадому суайчыннікам, якія заселі на беларуска-літоўскай мяжы. Цяпер тут знаходзяцца 275 іракскіх грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.