Іран атакаваў ракетамі дзве амерыканскія базы ў Іраку

Іран атакаваў ракетамі дзве амерыканскія базы ў Іраку

Іранскія вайскоўцы правялі ракетную атаку па двух амерыканскіх аб'ектах у Іраку — авіябазе Айн аль-Асад і аэрадроме каля Эрбіля, піша "Новая газета". 

Паведамляецца, што пры атацы ніхто не пацярпеў, бо вайскоўцы былі своечасова апавешчаныя пра яе і схаваліся ў бункерах. Іранцы выпусцілі каля 13 снарадаў — крылатых ракет і балістычных ракет малога радыўсу дзеяння.

Атака стала адказам Ірана на забойства іранскага генерала Касема Сулеймані ў ноч на 3 студзеня. Кіраўнік іранскага МЗС Джавад Зарыф нават назваў абстрэл "самаабаронай", бо менавіта з базы Айн аль-Асад быў забіты Сулеймані, калі выязджаў з аэрапорта Багдада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі