Іран дапаможа Расіі вырабіць сотні дронаў — The Washington Post

Абломкі дрона "Герань-2", які хутчэй за ўсё з'яўляецца замаскіраваным іранскім "Шахедам" / AP
Абломкі дрона "Герань-2", які хутчэй за ўсё з'яўляецца замаскіраваным іранскім "Шахедам" / AP

Расія дамовілася з Іранам аб пачатку вытворчасці сотняў беспілотных лятальных апаратаў на тэрыторыі Расіі, паведамляе The Washington Post. Выданне спасылаецца на дадзеныя, атрыманыя заходнімі сілавымі структурамі.

У іх гаворыцца, што расійскія і іранскія афіцыйныя асобы завяршылі ўгоду падчас сустрэчы ў Іране ў пачатку лістапада. Тры крыніцы WP кажуць, што, Расія і Іран хутка прасоўваюцца да перадачы распрацовак і ключавых кампанентаў. Гэта можа дазволіць пачаць вытворчасць на працягу некалькіх месяцаў.

Міністэрства абароны Расіі не адказала на просьбу аб каментары.

З восені 2022 года Расія стала актыўна атакаваць беспілотнікамі ўкраінскія войскі і мірныя гарады. Дроны пашкоджваюць электрастанцыі, аб'екты электрасеткі і іншую грамадзянскую інфраструктуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі