Італьянская порназорка ачоліла футбольны клуб
Італьянская порназорка Сара Тамазі стала дырэктарам аматарскай футбольнай каманды "Марувіум" з серыі D чэмпіянату Італіі. Ёй 34 гады. Тамазі кажа, што даўно хацела папрацаваць у сферы спорту. Як інфармуюць італьянскія СМІ, такім крокам кіраўніцтва клуба спадзяецца звярнуць увагу заўзятараў на каманду.
Прэзідэнту "Марувіума" Рамэа Лаву падабаецца настрой новага дырэктара. Ён спадзяецца, што супрацоўніцтва з Сарай Тамазі будзе працяглым і плённым. Вядома, што ў сацыяльных сетках яна мае больш за 150 тысяч падпісчыкаў. Раней порназорка сябравала з футбалістамі Марыё Балатэлі і Ранальдзіньё.
Фота з сацыяльных сетак.