Іван Айплатаў патлумачыў, чаму яго спартовыя штаны каштуюць сто долараў
Фота: facebook.com
Журналістка Вікторыя Папова сфатаграфавала штаны з новай калекцыі Івана Айплатава і размясціла фотаздымкі на сваёй старонцы ў Facebook. Адны карыстальнікі абзываюць мадэль "трыкошкамі", дзівяцца, як можна прадаваць "трэнікі" за такія грошы, іншыя іранізуюць, маўляў "пакажу жонцы, яна мяне ўсё дамашнім бамжацтвам папракае, а ў мяне, аказваецца, адных штаноў на паўштукі зелені!".
Іван Айплатаў кажа, што дзякуючы такой рэкламе, штаны ўжо купілі і тлумачыць, чаму яны каштавалі так дорага: "На адваротным баку — карункі і маланкі. Але я не разумею такую ўвагу менавіта да гэтай мадэлі, калі побач вісяць шаўковыя сукенкі і іншая прыгожая вопратка" .
Па словах дызайнера, ён знарок дадаў у новую калекцыю трохі правакацыі. Ёсць байкі з надпісам "Мінск" па-кітайску, адзенне з выявай даволі вядомага дома з русалкамі ў раёне Трактарнага завода.
Дарэчы, Айплатаў паабяцаў, што сталічнай тэмы ў калекцыі будзе яшчэ больш, нездарма яе рабочая назва "Мінск экзатычны".