Ізраільцянка затрыманая ў аэрапорце Мінска за пакецік з марыхуанай

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / БЕЛТА​
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / БЕЛТА​

Грамадзянка Ізраіля была арыштаваная ў Нацыянальным аэрапорце Мінска пасля таго, як падчас дагляду ў яе рэчах быў знойдзены пакецік з шасцю грамамі марыхуаны, паведамляе партал ynet.

Затрыманая працуе адвакатам. Жанчына прыляцела ў сталіцу Беларусі для таго, каб прадстаўляць інтарэсы ізраільскага бізнесоўца, у якога ўзнікла дзелавая спрэчка.

Ізраільцянка сцвярджае, што гаворка ідзе пра медыцынскую марыхуану для асабістага карыстання. Тым не менш беларускае заканадаўства не робіць выключэнняў для марыхуаны такога роду — затрыманай пагражае абвінавачванне ў кантрабандзе наркотыкаў і турэмны тэрмін да 5 гадоў.

У МЗС Ізраіля паведамілі, што вядуць праверку абставінаў інцыдэнту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі