Jethro Tull вязе ў Мінск працяг свайго альбома “Thick As A Brick”

У мінскім Музычным тэатры Jethro Tull на чале з нязменным лідарам Іэнам Андэрсанам (Ian Anderson) выступяць 6 верасня ў межах тура па Расіі і Беларусі з новай канцэртнай праграмай у якой цалкам прагучыць класічны альбом “Thick As A Brick” і яго працяг а таксама лепшыя хіты.
 

Выбар тэатральнай пляцоўкі арганізатары мінскага канцэрта, агенцтва Rock ON! матывуюць тым, што перфоманс Іэна Андэрсана — гэта сапраўдны музычны тэатр.

Летась канцэптуальнаму альбому “Thick As A Brick”, які складаецца ўсяго з адной кампазіцыі працягласцю амаль у 44 хвіліны, споўнілася сорак гадоў. У 1972-м годзе пласцінка стала рэвалюцыйнай у жанры прагрэсіў-рока і, як ні дзіўна, атрымала камерцыйны поспех. У красавіку мінулага года Jethro Tull выпусцілі працяг альбома — “Thick As A Brick 2” ужо з 17 кампазіцый. Галоўным героем першага альбома быў дзесяцігадовы хлопчык Джэральд Бостак. У гэтым годзе яму было б пяцьдзесят гадоў — пра магчымы лёс героя гурт разважае працягам выступа.

Інфармацыя пра кошт квіткоў і іншыя падрабязнасці з’явяцца неўзабаве.

Музычны тэатр, вул. Мяснікова, 44, Мінск, Беларусь
Пачатак: 6 верасня ў 20:00

Фота: www.theglaswegian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі