Каб выплаціць даўгі, Беларусь спадзяецца на $630 млн расійскага крэдыту

Каб выплаціць даўгі, Беларусь спадзяецца на $630 млн расійскага крэдыту

Каб здзейсніць выплаты па даўгах, Беларусь спадзяецца атрымаць расійскі крэдыт — 630 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў нашай краіны Максім Ермаловіч. У чацвер у Брэсце ён удзельнічае ў пасяджэнні Саўміна саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Ермаловіч адзначыў, што пакуль невядома, ці будзе атрыманы крэдыт у 2019 годзе. "Тэрміны атрымання прывязаныя да тэрмінаў плацяжоў... [Сродкі] нам проста не патрэбны — мы цяпер здзяйсняем датэрміновае пагашэнне нашых абавязацельстваў. Навошта нам прыцягваць раней сродкі, які сэнс?" — цытуе словы міністра БЕЛТА.

Максім Ермаловіч нагадаў, што ў рэспубліканскі бюджэт закладзена прыцягненне 1,5 млрд долараў знешняга фінансавання. З расіянамі ўзгодненыя $630 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі