Качанава знайшла "нацыянальную ідэю" ў словах Лукашэнкі

Наталля Качанава і моладзь / t.me/sovrep/
Наталля Качанава і моладзь / t.me/sovrep/

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава знайшла "нацыянальную ідэю" ў словах Аляксандра Лукашэнкі. Аднак прызнае, што яна дагэтуль не сфармуляваная.

Выступаючы перад членамі "Маладзёжнага парламента", Качанава заявіла, што націдэя — "гэта не трактат", пра яе трэба гаварыць "коратка і зразумела".

"Калі мы будзем апісваць нацыянальную ідэю, пачынаючы ад Полацкага княства і заканчваючы сучаснасцю, то гэта будзе гісторыяй, — цытуе словы Наталлі Качанавай sb.by. — Мы доўга думалі пра тое, ці патрэбна яна нам у такім выглядзе. Я думаю, што яна павінна быць выказана як дэвіз — вельмі лаканічна і зразумела".

Старшыня Савета Рэспублікі прызналася, што для сябе яна "выпрацавала" націдэю даўно, "зыходзячы з заяў" Лукашэнкі: "Галоўнае — гэта людзі і справядлівае стаўленне да іх... Лепш нічога не прыдумаеш".

Рэжым Лукашэнкі спрабуе прыдумаць нацыянальную ідэю для беларусаў на працягу амаль усяго свайго існавання. І нічога не атрымліваецца. "Як такой сфармуляванай нацыянальнай ідэі ў нас няма, гэта праўда, — прызнаецца Наталля Качанава. — Але я не думаю, што калі мы яе сфармулюем, то заўтра нашы апаненты скажуць: ну слухайце, там класна. Не. Мы павінны для сябе гэта адпрацаваць".

Са слоў Качанавай вынікае, што націдэю спрабуюць сфармуляваць не для ўсіх.

На Еўрарадыё ёсць праграма “Ідэя Х”, у якой Зміцер Лукашук разважае з вядомымі беларусамі пра беларускую нацыянальную ідэю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі