Кадэт пешшу прыйшоў з Масквы, каб абараняць Украіну (фота)

Ва Украіну пешшу прыйшоў 20-гадовы кадэт элітнай вучэльні ў Маскве Вячаслаў Дангузаў. Ён нелегальна перайшоў расійска-ўкраінскую мяжу і заявіў, што хоча абараняць Украіну і ўступіць ва ўкраінскае войска. Цяпер Дангузаў ужо знаходзіцца на вучэбных стрэльбах пад Сумамі.

Як інфармуе сайт censor.net.ua, хлопец распавядае, што пасля пачатку падзеяў у Крыме і на Данбасе ў курсантаў-украінцаў пачаліся праблемы. Іх нярэдка збівалі ў вучэльні, а яе кіраўніцтва закрывала на гэта вочы: "Такія рэаліі сённяшняй Расіі — цябе б'юць проста за тое, што твая нацыянальнасць — украінец, а значыць, вораг".

Паводле слоў Дангузава, адзін курсант-украінец павесіўся, іншы страляўся. Калі Вячаслаў застаўся адзін, ён вырашыў уцякаць. Малады чалавек кажа, што больш не мог цярпець здзекаў і маны аб Украіне. Ён запісаўся ў адзін з украінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў і ўжо праз некалькі дзён паедзе ў зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, каб "абараняць Украіну".

У Расіі ў кадэта засталіся бацькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі