Калі і хто назаве ўсіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі?
На выходных у Мінску сустрэліся людзі з усёй Беларусі, якія займаюцца ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актывісты з Віцебска, Магілёва, Гомеля, Гродна, Оршы, Баранавічаў, Маладзечна, Барысава і абаронцы Курапатаў, што пад Мінскам, вырашылі каардынаваць працу. Звышмэта, якую яны ставяць перад сабой: стварэнне базы звестак па ўсіх рэпрэсаваных па Беларусі і ўшанаванне іх памяці.
Пра гэта Еўрарадыё распавядаюць палітык і ўдзельнік "Курапацкай варты" Павел Севярынец, а таксама Ігар Станкевіч, стваральнік ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.