Каля 400 беларусаў штогод мяняюць грамадзянства на нямецкае

Беларускі пашпарт / AP
Беларускі пашпарт / AP

Штогод каля чатырох соцень беларусаў адмаўляюцца ад свайго грамадзянства, каб атрымаць нямецкае, перадае DW.

У 2016 годзе нямецкі пашпарт атрымалі 411 беларусаў, у 2021-м — 385. Не выключана, што вынікі за 2022 год будуць больш высокімі: на гэта ўплываюць рэпрэсіі ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года. А афармленне дакументаў, у тым ліку абавязковы выхад з беларускага грамадзянства, займае больш за год.

39-гадовая перакладчыца Дар'я Дзергачова ў інтэрв'ю DW патлумачыла, што на яе рашэнне паўплывала гісторыя Наталлі Хершэ — беларускі з двайным грамадзянствам (беларускім і швейцарскім). За ўдзел у пратэстах яна трапіла ў беларускую турму, тады як беларусы з пашпартамі іншых краін былі проста дэпартаваныя.

"Я не хаваю сваіх пазіцый з нагоды ўлады Беларусі, таму, калі мне давядзецца туды паехаць — а ў мяне там сябры і сваякі, — то мне больш падабаецца варыянт, што мяне дэпартуюць, чым пасадзяць", — кажа Дзергачова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі