Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА
Інсталяцыя ў Берліне / t.me/novaya_europe
Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА, піша @novaya_europe. Інсталяцыю падрыхтавалі прыхільнікі апазіцыйнага расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца за кратамі ў РФ (афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 24 студзеня). Менавіта ў такую камеру яго пастаянна адпраўляюць пад рознымі падставамі. За апошнія паўгода — дзесяць разоў. Апошні раз гэта адбылося 31 снежня — Навальнаму далі 15 сутак штрафнога ізалятара, абвінаваціўшы ў тым, што ён мыўся ў неналежны час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.