Каля Славянска самаабарона дагнала і захапіла ўкраінскі танк (відэа)
Здарэнне адбылося ў горадзе Радзінскае ў Данецкай вобласці.
Раней паведамлялася, што ў гэты раён перакідваюцца ўкраінскія падраздзяленні, узмоцненыя бронетэхнікай. Яны мусяць удзельнічаць у антытэрарыстычнай аперацыі.
Аднак адзін танк Т-64 (савецкай вытворчасці), відаць, заблукаў. Яго акружылі пешыя "самаабаронцы", якія загналі яго ў поле. У выніку, танк заглох, а танкісты не аказвалі супраціўлення.