"Калядны кірмаш!" адкрыецца ў Мінску 17 снежня
На кірмашы можна будзе купіць і навагоднія сувеніры / exponent.by
"Калядны кірмаш!" пачне працаваць у Мінску з 17 снежня на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Наведвальнікі змогуць купіць на кірмашы прадукцыю грамадскага харчавання, кандытарскія вырабы, гарачыя калядныя напіткі, навагоднія сувеніры, вырабы рамеснікаў. Таксама будзе арганізавана работа атракцыёнаў.
Кірмаш на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць да 14 студзеня, на пляцоўцы каля Палаца спорту — да 16 студзеня. У навагоднюю ноч гандаль тут працягнецца да 4.00 раніцы.
Калядныя кірмашы таксама пройдуць у адміністрацыйных раёнах горада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.