Калякін: Я быў сёння на пасяджэнні — пры мне нічога не падпісвалі

Лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін паведаміў агенцтву БелаПАН, што "знаходзіцца ў разгубленасці" ад падпісання пагаднення паміж пяцю апазіцыйнымі структурамі. 

Як заявіў Сяргей Калякін, ён прысутнічаў на сустрэчы "сямёркі" 17 лістапада і ў яго прысутнасці ніякага пагаднення не падпісвалася. "Магчыма, яны проста паставілі подпісы пад працэдурай, якая ўзгаднялася ўжо на працягу сямі месяцаў", — сказаў апазіцыйны лідар.

Калякін раскрытыкаваў працэдуру вылучэння дэлегатаў на кангрэс па абранні адзінага кандыдата праз збор подпісаў. Ён нагадаў, што ў 2010 годзе Цэнтравыбаркам зарэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты, нават калі яны не набралі належную колькасць подпісаў. 

Таксама лідар "Справядлівага свету" нагадаў, што ў партыі ёсць сваё рашэнне наконт будучых выбараў. Ён паабяцаў, што хутка будзе паседжанне кіруючага органа, дзе яшчэ раз разгледзяць гэтае пытанне.

Нагадаем, што “Пагадненне аб вылучэнні адзінага кандыдата на выбарах 2015” было прадстаўленае СМІ 17 лістапада. У нечаканай прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел Аляксей Янукевіч ад ПБНФ, Андрэй Дзмітрыеў ад “Гавары праўду”, Юрась Губарэвіч ад руху “За Свабоду” і Ірына Вештард ад СДПБ “Грамада”. Яны паведамілі, што з Пагадненнем згодныя таксама ў БХД (ад хрысціянскіх дэмакратаў дакумент падпісаў Павел Севярынец).

Стартавалі са скандалам: Апазіцыя спрабуе абраць “адзінага” ўвесну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі