Каманда Зяленскага: Калі відэа збірае мільён праглядаў — распускаем Раду
Каманда абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага запусціла на YouTube відэапетыцыю аб роспуску Вярхоўнай Рады.
У роліку ўкраінцаў пытаюцца, што яны думаюць наконт роспуску парламента. Вядоўца адзначае, што давер народа Украіны да Вярхоўнай Рады цяпер не болей за 4%.
"Мы з вамі разам ствараем відэапетыцыю прэзідэнту. Калі гэта відэа набярэ больш за адзін мільён праглядаў, прэзідэнт зверне на яго ўвагу", — сказана ў паведамленні каманды Зяленскага ў Telegram-канале.
За адзін дзень колькасць праглядаў пераваліла за 200 тысяч.
Уладзімір Зяленскі сёння мае канфлікт з Вярхоўнай Радай, якая не хоча прызначаць дату інаўгурацыі на 19 траўня, як гэтага жадае новы прэзідэнт. Рада вынесла на галасаванне праект дакумента, паводле якога інаўгурацыю павінны прызначыць на 1 чэрвеня.