Камбінат з Латвіі, які трапіў пад расійскае эмбарга, спадзяецца на Беларусь
Прадпрыемства (Rēzeknes gaļas kombināts) страціла расійскі рынак пасля таго, як Масква ўвяла "антысанкцыі" супраць прадукцыі з краін ЕС.
Як інфармуе Delfi, цяпер кіраўніцтва мясакамбіната ўскладае надзеі на беларускі рынак. На гэтым тыдні ў Беларусь павязуць узоры прадукцыі, якой цікавяцца нейкія "сеткі крам". У Латвіі чакаюць вынікаў у бліжэйшыя тыдні.
Старшыня савета прадпрыемства Гунціс Піцеронакс заявіў, што "Беларусь настроеная станоўча".
Фота — Delfi