Кампанія "Гавары праўду" змагаецца за дзіцячы гарадок у Брэсце

У аддзел работы са зваротамі грамадзян ён перадаў больш як 1100 подпісаў за аднаўленне дзіцячага гарадка. Подпісы сабралі мясцовыя актывісты кампаніі. Апошні подпіс пад зваротам паставіў сам лідар кампаніі.



Уладзімір Някляеў: "Сацыяльныя акцыі, якімі мы займаемся з самага пачатку, гэта магчымасць гаварыць з людзьмі. І з тымі, якія звяртаюцца да нас па дапамогу, і з тымі, да якіх мы звяртаемся, каб яны нам пасадзейнічалі. Гэта значыць, хай сабе не з найвышэйшым, але ўсё ж з узроўнем улады. Вось гэтага — размовы прадстаўнікоў улады з грамадзянскай супольнасцю — катастрафічна не хапае сёння ў нашай краіне".


 
Дзіцячы гарадок, які прапаноўваецца аднавіць, быў раней ў мікрараёне Усход каля пасажырскага самалёта-музея. Але музей касманаўтыкі ў самалёце згарэў, самалёт аддалі ў іншы горад, а дзіцячы гарадок заняпаў.



Увечары ў аўторак Някляеў сустрэўся з дэмакратычнай грамадскасцю горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі