Кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

Кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

Дацкая кампанія JYSK адмовілася даваць рэкламу на дзяржаўнае беларускае тэлебачанне. Пра гэта паведаміла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights. 

На сёння ў Беларусі працуе 10 крамаў JYSK. Карпарацыя спецыялізуецца на вырабе меблі, матрацаў і тавараў для дому.

Цяпер праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам да нямецкіх фармацэўтычных кампаній з заклікам спыніць рэкламу на беларускім тэлебачанні. Ужо сабрана амаль 58 тысяч подпісаў.

Раней ад рэкламы на БТ адмовіўся канцэрн Henkel і прынамсі дзве медыцынскія карпарацыі — брытанская Mentholatum і швейцарская Sandоz.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі