Кампанія маладых людзей атруцілася наркотыкамі, памёр 21-гадовы хлопец
На Гродзеншчыне наркадылер прадаў "хуткасць" — парашок, які з'яўляецца канцэнтратам наркатычнага рэчыва.
Трагічнае здарэнне адбылося ў Гродзенскай вобласці. Кампанія 21-гадовых маладых людзей атруцілася наркотыкамі, хлопец памёр ад перадазіроўкі.
Як паведаміў БЕЛТА прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў, маладыя людзі вырашылі "адпачыць" з дапамогай наркотыка. Жыхар Ваўкавыска прапанаваў гэта сваёй дзяўчыне, жыхарцы Шчучына, і тая пагадзілася (раней яна ўжо ўжывала наркотыкі). За дозай яны паехалі ў Гродна, пасадзіўшы за руль аўтамабіля цвярозага сябра.
Аднак наркадылер прадаў маладым людзям парашок, які з'яўляецца канцэнтратам наркатычнага рэчыва і выкарыстоўваецца ў курыльных міксах. Доза такой "хуткасці" і прывяла да трагедыі. Удыхнуўшы парашок, усе трое паехалі дахаты і па дарозе ім стала кепска. Кіроўца паспеў спыніць машыну каля вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна.
Аўтамабіль стаяў там даволі доўга і звярнуў на сябе ўвагу. Міліцыянеры знайшлі гаспадара легкавіка памерлым, яго сябры былі ў цяжкім стане, іх адправілі ў рэанімацыю. Хлопца і дзяўчыну выратавалі, але якія наступствы будзе мець здарэнне для іх здароўя, пакуль невядома. Яны ўжо далі паказанні следству і знаходзяцца ў сваякоў.
Фота — ria.ru, uvd.grodno.by