Кампанію Зісера выключылі з ліку пастаўшчыкоў паслуг для дзяржорганаў

Кампанію Зісера выключылі з ліку пастаўшчыкоў паслуг для дзяржорганаў

Аператыўны-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце загадам №177 ад 2 лістапада змяніў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг для дзяржаўных органаў і арганізацыяў. Тэкст загаду апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З гэтага пераліку ААЦ выключыў ІПУП "АйБіЭй АйЦі Парк" і ТАА "Надзейныя праграмы" — кампанію, вядомую як hoster.by.

Да "Надзейных праграмаў" мае непасрэднае дачыненне Юрый Зісер — заснавальнік сайта tut.by. У жніўні ў офісе tut.by адбыліся ператрусы, звязаныя са "справай БелТА". А некалькі дзён таму стала вядома, што чатыром супрацоўнікам tut.by выстаўленыя абвінавачанні па гэтай справе — за незаконны доступ да камп'ютарнай інфармацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі