Канада дала прытулак 31 гею з Чачні

Канада дала прытулак 31 гею з Чачні

Канадская арганізацыя Rainbow Railroad дапамагла 35 геям з Чачні пераехаць у Канаду, прычым 31 з іх ужо атрымаў там прытулак. Цяпер вядзецца праца над тым, каб даставіць туды яшчэ некалькі чалавек.

У арганізацыі заяўляюць, што спачатку чачэнскіх геяў, якія звярнуліся па дапамогу, схавалі на тэрыторыі Расіі, а затым пачалі перавозіць іх у Канаду і хадайнічаць перад мясцовымі ўладамі аб наданні ім прытулку.

Кіраўнік Rainbow Railroad Кімалі Паўэл у інтэрв’ю канадскаму тэлеканалу Сі-бі-эс заявіў, што ў Расіі ад пераследу хаваюцца сама меней 40 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, якім трэба дапамагчы з выездам.

Праблему пераследу гомасэксуалаў у Чачні ўзняла “Новая газета”. Выданне апублікавала нашумелы артыкул “Забойства гонару”, у якім гаворка ішла пра затрыманні і магчымыя забойство жыхароў рэспублікі праз іх сэксуальную арыентацыю.

Улады Чачні цалкам адмаўлялі такую інфармацыю і заяўлялі, што ў чачэнскіх мужчын “толькі адна арыентацыя”.

Праблема прыцягнула ўвагу сусветнай супольнасці. З заклікамі абараніць сэксуальныя меншасці ў Чачні да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна звярталіся іншыя сусветныя лідары. Некалькім прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці з гэтай рэспублікі ўдалося з’ехаць у еўрапейскія краіны і атрымаць там прытулак, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі